У шэлтары для былых палітвязняў «Прытуляй мяне» ў Варшаве, якім кіруе дэлегатка Каардынацыйнай Рады ў складзе фракцыі «Кааліцыя Латушка і Рух “За Свабоду”» Ганна Федаронак прайшла сустрэча з псіхолагам, дэлегаткай КР у складзе нашай фракцыі Наталляй Барысёнак. У сустрэчы таксама прыняла ўдзел дэлегатка КР у складзе нашай фракцыі і валанцёрка шэлтара Аляксандра Ханевіч.
Праграма сустрэчы была падзелена на два блокі. Падчас першай часткі Наталля Барысёнак абмеркавала з бацькамі асаблівасці псіхалагічнай адаптацыі падлеткаў пасля вымушанага пераезду: змену адукацыйнага асяроддзя, моўны бар’ер і разрыў сацыяльных сувязяў. Спецыялістка дала практычныя рэкамендацыі, як бацькі могуць эфектыўна падтрымаць дзяцей у гэты перыяд.
Другая частка прайшла ў фармаце асобнай гутаркі псіхолага непасрэдна з падлеткамі, дзе яны змаглі ў бяспечным асяроддзі абмеркаваць уласныя перажыванні і актуальныя праблемы.
Прадстаўнікі фракцыі дзякуюць Наталлі Барысёнак за праведзеную працу, а ўдзельнікам сустрэчы — за канструктыўны дыялог і давер.




