«Увогуле гэта ставіць такое вялікае пытанне, што ёсць праўда, што ёсць няпраўда ў сусвеце нашым. Пра гэта казалі многія філосафы, што мы пачынаем хутка прымаць форму за змест – і з цягам часу змест становіцца непатрэбны, а патрэбная толькі форма. То бок мысленне прывучаецца да формы і лічыць, што там нешта ёсць пад гэтым.
Але гэта вялікае пытанне, ці ёсць за візуальным, за тэкставым рэпрэзентатывам, за тым, якая норма ўсталявалася ў працы дэмакратычных сілаў, – ці ёсць за гэтым нешта рэальнае, уплыў, нейкія ініцыятывы? Ці гэта ўжо сімулякр, які дазваляе не губляць частцы грамадства сваю ідэнтычнасць?
Палітыка – гэта мастацтва магчымага. І вось што трэба рабіць дэмакратычным сілам: сваім планам прызначыць гэтую ацэнку верагоднасці. То бок сканцэнтравацца не на планах, а на змесце. Таму што ёсць кансэнсус у прадэмакратычнай частцы грамадства: павінны выйсці палітвязні, нам патрэбны сумленныя выбары… Гэты кансэнсус выбудаваўся яшчэ ў жніўні 2020 года, гэта былі патрабаванні пратэсту. Але ж шлях да гэтага і ацэнка верагоднасці – вось гэта пра тое, чаго мы не кажам, а гэта вельмі важна, каб лідары не былі сімвалічнымі, а былі сапраўды палітычнымі».
Азнаёміцца з поўнай версіяй інтэрв’ю можна па спасылцы.





