Дэлегат Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў прадставіў «Праграму Краўцова: 11 вымярэнняў» — план пераходу Беларусі да ўстойлівага развіцця на 2027–2031 гады.

Праграма ахоплівае адзінаццаць напрамкаў: вызваленне палітвязняў, права і свабоды, вяртанне беларусаў з эміграцыі, мову і сімвалы, дзяржаўны апарат, санкцыі, эканоміку, суверэнітэт, мір ва Украіне, еўрапейскую інтэграцыю, перамовы і выбары. Па кожным вымярэнні вызначаны тэрмін і крытэрый праверкі.

Сярод прапаноў: вызваленне ўсіх палітвязняў да канца 2027 года, рэферэндум аб вяртанні Канстытуцыі 1994 года, прыпыненне санкцый з неадкладным аднаўленнем у выпадку адкату рэформаў. На пераходны перыяд праграма прадугледжвае, што ўрад фармуецца з Аб’яднанага пераходнага кабінета, а дэлегаты Каардынацыйнай рады становяцца дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў да выбараў 2029 года.

Поўны тэкст праграмы: https://dynamic-florentine-e130d7.netlify.app

Яшчэ навіны

Падзяліцца