Дэлегаты і дэлегаткі Каардынацыйнай Рады ў складзе фракцыі «Кааліцыя Латушка і Рух «За Свабоду»» прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечаным шостай гадавіне забойства Рамана Бандарэнкі, які прайшоў у Варшаве.
У мітынгу ўдзельнічалі лідар фракцыі Павел Латушка, Алег Кулеша, Яна Латушка, Васіль Плешкуноў, Наталля Барысёнак.
Падчас выступу Павел Латушка адзначыў, што мы не забыліся ні пра Рамана Бандарэнку, ні пра кожнага, хто быў забіты рэжымам Лукашэнкі, і будзем працягваць змагацца, каб справядлівасць для вінаватых у забойствах наступіла.




