Арцём Брухан, спікер Каардынацыйнай рады у інтэрв’ю выданню «Белсат» пракаментаваў апошнія падзеі на міжнароднай арэне і пазіцыю КР у гэтай дыскусіі.

«Беларускі народ не падтрымлівае агрэсію, беларускі народ не даваў згоды на прадастаўленне сваёй тэрыторыі для вайны супраць Украіны. Беларускі народ не даваў такога мандата Аляксандру Лукашэнку. Вось у гэтым кантэксце давайце шукаць магчымасці, як нам выкарыстаць жаданне Лукашэнкі правесці «Мінск-3» так, каб інтарэсы беларускага грамадства былі ўлічаныя».

Асноўныя тэзісы:

1. Стратэгія Масквы — гэта «чэкісцкая дыпламатыя». Спроба Крамля прадаць Захаду вывад ядзернай зброі, якой у Беларусі можа і не быць, выглядае як звычайны «продаж паветра».

2. Новая спроба зноў прадаць Беларусь як платформу для перамоваў. Спіч прэс-сакратаркі Лукашэнкі пра «беларускія карані» зяця Доналда Трампа можа быць інфармацыйнай кампаніяй.

3. Пытанне Беларусі павінна гучаць падчас перамоваў. Гэта акно магчымасцяў для краіны. Галоўнае пытанне ў тым, хто будзе адстойваць інтарэсы беларускага народа, а хто — інтарэсы Лукашэнкі.

4. Правядзенне «Мінска-3» магчымае толькі на ўмовах беларускага народа, а не рэжыму. Распрацаваны план «10 крокаў» зможа ў гэтым дапамагчы.

5. Сустрэча ў Кітаі Трампа, Сі Цзіньпіна і Пуціна наўрад ці стане «новай Ялтай». Перамовы будуць хутчэй накіраваныя на тое, каб зразумець адно аднаго і абмеркаваць пытанні ядзернай бяспекі, Украіны і Ірана.

Яшчэ навіны

Падзяліцца