Пасля 2020 года дзеці-беларусаў і дзеці-беларусы пакутуюць ад палітычнага пераследу іх бацькоў і самі становяцца палітвязнямі.
- Дзеці-беларусы раз’яднаныя са сваімі сем’ямі, знаходзяцца пад пастаяннай прагрозай вынятку з сям’і альбо апынуліся ў вымушанай эміграцыі.
- Дзеці-беларусы па нацыянальнасці не маюць магчымасці атрымаць нацыянальны пашпарт. І застаюцца асобамі з нявызначыным статусам.
- Дзяцей-беларусаў ў Беларусі ператвараюць у салдат з ранняга дзяцінства і ідэалагічны апрацоўваюць, змяняючы чорнае на белае і наадварот.
- І галоўнае – дзяцей-беларусаў у Беларусі фактычна пазбавілі магчымасці вучыцца па-беларуску, а значыцца, ім прымусова падмяняюць нацыянальную ідэнтычнасць.
Але так атрымліваецца, што галасы дзяцей застаюцца нячутнымі. Звычайна праблемы дзяцей разглядаюцца ў межах праблем сям’і, адукацыі, сацыяльнай дапамогі ці палітычных рэпрэсій у адносінах да дарослых. У выніку вопыт саміх дзяцей, наступствы рашэнняў для іх і абавязацельствы будучай дэмакратычнай Беларусі ў сферы правоў дзіцяці застаюцца без сістэмнага палітычнага прадстаўніцтва.
У існуючай дзяржаўнай сістэме дзіця пераважна разглядаецца як аб’ект выхавання, кантролю і абароны, а не як самастойны суб’ект правоў. Меркаванне дзіцяці, яго годнасць, ідэнтычнасць і інтарэсы практычна не прадстаўлены пры прыняцці палітычных і адміністрацыйных рашэнняў, якія непасрэдна закранаюць яго жыццё.
Становішча дзяцей практычна адсутнічае як самастойная тэма ў беларускай грамадскай і палітычнай дыскусіі.
Дзеці – гэта не проста частка сям’і ці сістэмы адукацыі. Гэта людзі са сваімі правамі, годнасцю, меркаваннем і інтарэсамі. Іх голас павінен быць пачуты, калі прымаюцца рашэнні, якія ўплываюць на іх жыццё.
Дзеля таго, каб голас дзяцей быў чутны, Каардынацыйна рада стварыла камісію па правах дзяцей.
- старшыня камісіі – Ксенія Луцкіна, “Еўрапейскі выбар”;
- намесніца старшыні – Алеся Буневіч, Кааліцыя Паўла Латушка і “Рух за свабоду”;
- у камісію ўвайшлі – вядомы праваабаронца Раман Кісляк і Таццяна Карпіневіч.
Яе задача – аналізаваць праблемы, прадстаўляць інтарэсы дзяцей, развіваць міжнародную адвакацыю і ўключаць правы дзіцяці ў планы дэмакратычных пераўтварэнняў Беларусі.
Камісія адкрыта да зваротаў і прапаноў!
Будучая дэмакратычная Беларусь павінна пачынацца з павагі да правоў кожнага дзіцяці.





