Галоўная ідэя фундацыі заключаецца ў тым, каб змяніць традыцыйны падыход да падтрымкі людзей старэйшага пакалення. Не рабіць усё за іх, а даць ім магчымасць самім вырашаць, ствараць і дзейнічаць.
Асаблівасць Vartasc у тым, што менавіта людзі старэйшага ўзросту павінны стаць галоўнай рухаючай сілай фундацыі. Яны будуць не толькі ўдзельнікамі праграм, але і каардынатарамі, спецыялістамі, кіраўнікамі ініцыятыў і аўтарамі ўласных сацыяльных праектаў.
«Мы прывыклі думаць, што людзям старэйшага ўзросту трэба дапамагаць, але часта забываемся пра іх вартасць, пра тое, што за кожным з іх стаяць гады досведу, веды, таленты, прафесійныя навыкі і жаданне быць карыснымі. Менавіта таму наша фундацыя носіць назву „Вартасць“. Не заснавальнік павінен быць галоўным у фундацыі, а людзі, дзеля якіх яна ствараецца.
Vartasc — гэта не проста фундацыя дапамогі. Гэта фундацыя, у якой людзі старэйшага пакалення самі становяцца стваральнікамі перамен».





