10 кастрычніка штогод адзначаецца Сусьветны дзень супраць сьмяротнага пакараньня. У гэты пэрыяд праваабарончыя арганізацыі, палітычныя інстытуты і грамадзкія дзеячы ва ўсім сьвеце актывізуюць абмеркаваньне адмены сьмяротнага пакараньня, падтрымліваюць пацярпелых і выступаюць за гуманізацыю правасудзьдзя.
Слуханьні арганізаваныя па ініцыятыве Мікіты Семяненкі з фракцыі «Кааліцыя Латушка і Рух “За Свабоду”», дазволяць Каардынацыйнай Радзе своечасова далучыцца да гэтай дыскусіі, зрабіць беларускі кейс больш бачным і сфармаваць уласную пазыцыю на аснове прафэсійнай экспэртызы.
Запрошаныя экспэрты:
▪️ Андрэй Палуда — каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі»;
▪️ Валянцін Стэфановіч — праваабаронца «Вясны», былы віцэ-прэзыдэнт FIDH, экспэрт кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі».
Па выніках слуханьняў адбудзецца галасаваньне па праэкце рэзалюцыі ініцыяванай “Кааліцыяй Латушка і Рух “За Свабоду” «Аб безумоўнай і неадкладнай адмене сьмяротнага пакараньня ў Беларусі».




