У галасаванні прынялі ўдзел 63 дэлегаты. Аляксей Кірыенка атрымаў 43 галасы (68,3%), Яўген Караулаў — 16 (25,4%), Дзьмітрый Максімчык — 4 (6,3%).
Кірыенку аднагалосна падтрымалі «Еўрапейскі выбар», Рух «Воля», Аб’яднаная грамадзянская платформа і «Хопіць баяцца!». Большасць галасоў Кааліцыі Латушкі і Руху «За Свабоду» таксама адышла Кірыенку — 14 галасоў, Караулаў атрымаў 8, Максімчык — 1.
«Наступ» цалкам падтрымаў Караулава — 7 галасоў, а тры прадстаўнікі Блока беларускіх палітвязняў «Беларусы дзеяння» прагаласавалі за Максімчыка.




