Яўгеній Андрэйчык, віцэ-спікер Каардынацыйнай рады Беларусі, падчас восеньскай сесіі ПАРЕ ў Страсбургу.

Віцэ-спікер Каардынацыйнай рады Яўгеній Андрэйчык упершыню прыняў удзел у працы ПАРЕ ў якасці члена дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сіл. Ён падзяліўся сваімі думкамі пра мінулую сесію.

За пяць працоўных дзён сесіі ўдалося не толькі ўвайсці ў працоўны фармат, але і распавесці пра важныя падзеі, якія сёння адбываюцца ў Беларусі.

Падчас першага пасяджэння палітычнай групы ў межах восеньскай сесіі ў сваім брыфінгу я распавёў пра апошнія падзеі ў Беларусі, у тым ліку пра нядаўняе вызваленне палітычных зняволеных пры садзейнічанні Вашынгтона.

«Мы лічым, што Еўропа павінна мець уласны канал узаемадзеяння з Мінскам, такі ж, які ёсць у ЗША, і ён павінен каардынавацца з Вашынгтонам.Гэта не азначае нармалізацыі адносін або даверу да беларускіх уладаў. Гаворка ідзе пра асаблівы i кантраляваны падыход. Пры гэтым важна адзначыць, што сітуацыя з рэпрэсіямі ў Беларусі не становіцца лепшай, як і сітуацыя ў рэгіёне ў цэлым. Таму беларусам патрэбная не ізаляцыя, а падтрымка з боку Еўропы.»

Яўгеній Андрэйчык падчас працоўнага пасяджэння ў рамках восеньскай сесіі ПАРЕ.
Віцэ-спікер Каардынацыйнай рады Яўгеній Андрэйчык падчас працоўнага пасяджэння Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы ў Страсбургу.

На працягу ўсяго працоўнага тыдня, разам з нашай дэлегацыяй, я прымаў удзел у працы пасяджэнняў палітычных груп і камітэтаў, афіцыйных сустрэчах з дэлегацыямі іншых краін, сустрэчах з высокапастаўленымі прадстаўнікамі ПАРЕ і сайд-івентах.

Падчас пасяджэння на тэму транснацыянальных лічбавых рэпрэсій я распавёў пра рост спробаў вярбоўкі маладых актывістаў беларускімі спецслужбамі і беспрэцэдэнтны ціск на іх.

«Апошні год мы сутыкаемся з беспрэцэдэнтнымі спробамі вярбоўкі актывістаў за мяжой і ціскам на іх. Таксама, адной з адносна новых тактык спецслужб з’яўляецца спроба выдаваць сябе за прадстаўнікоў іншых краін, напрыклад Украіны, хаця, вядома, не маюць да іх ніякага дачынення».

Падчас усіх сустрэч і пасяджэнняў я стараюся данесці да нашых партнёраў адну важную і агульную думку:

Cанкцыі і іншыя інструменты не павінны прыводзіць Беларусь да яшчэ большай ізаляцыі ад Еўропы і павялічваць залежнасць нашай краіны ад Расіі. А беларусы, якія выехалі з краіны, маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы, асабліва ў пытаннях іх знаходжання і легалізацыі за мяжой.

Ну і, вядома, асабліва яркай падзеяй гэтай сесіі стаў выступ Марыі Калеснікавай у Радзе Еўропы, дзе яна заявіла пра тое, што Беларусь застаецца часткай Еўропы, і Еўропа не можа ад яе адвярнуцца.

Я рады, што тэма Беларусі рэгулярна падымаецца ў Радзе Еўропы. І я ўдзячны нашым еўрапейскім калегам за тое, што яны працягваюць надаваць увагу сітуацыі ў Беларусі.

Яшчэ навіны

Падзяліцца