Спікер Каардынацыйнай рады Арцем Брухан ў эфіры Еўрарадыё — пра перамовы з ЗША, магчымы «Мінск-3» і нацыянальны дыялог.
Асноўныя тэзісы:
▪️ Перамоўны напрамак з ЗША будзе працягвацца.Паводле прагнозу Арцёма Брухана, у бліжэйшы час магчымыя новыя кантакты і вызваленні палітвязняў.
▪️ Шлях да «Мінска-3» праходзіць праз вырашэнне ўнутрыпалітычнага крызісу. Міжнародныя перамовы ў Беларусі маглі б умацаваць яе незалежнасць і суб’ектнасць. Але для гэтага патрэбныя рэальныя ўнутраныя змены. Круглы стол можа стаць інструментам такога ўрэгулявання.
▪️ Спыненне рэпрэсій — базавая ўмова.Вызваленне палітвязняў павінна суправаджацца спыненнем пераследу, магчымасцю бяспечнага вяртання людзей і дэкрыміналізацыяй грамадска-палітычнай дзейнасці. Незалежныя медыя і праваабаронцы павінны мець магчымасць працаваць і правяраць, ці сапраўды рэпрэсіі спыненыя.
▪️ Змена санкцыйнай палітыкі павінна быць адказам на змену палітыкі рэжыму. Падставай для перагляду санкцый могуць стаць канкрэтныя крокі: спыненне рэпрэсій, нацыянальны дыялог і аднаўленне магчымасці ўдзельнічаць у грамадскім і палітычным жыцці.
▪️ Пазбаўленне грамадзянства — новая эскалацыя. Такі крок, на думку спікера, падарве спробы наладзіць адносіны з Еўропай. Выключэнне апанентаў праз пазбаўленне грамадзянства з працэсу дыялогу и замена іх на лаяльных асобаў, не можа замяніць сапраўднага нацыянальнага дыялогу.
▪️ Беларусі патрэбная дээскалацыя. Вайсковая залежнасць ад Расіі стварае рызыку далейшага ўцягвання краіны ў вайну. Захаванне міру і незалежнасці павінна быць прыярытэтам.





