Аліса Рыжычэнка, Прадстаўніца па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета, сябра фракцыі ‘Еўрапейскі выбар’, прэзентавала на агульным пасяджэнні Каардынацыйнай Рады канцэпцыю рэформы дзяржаўнага сектара эканомікі Беларусі.
Мэта прэзентацыі – вынесці прапанаваную рэформу на больш шырокае абмеркаванне, пачуць меркаванні дэлегатаў Каардынацыйнай Рады і далучыць беларусаў да дыскусіі пра будучыню дзяржаўнага сектара эканомікі.
«Я перакананая, што любыя рэформы ў Беларусі – эканамічныя, сацыяльныя ці ў сферы дзяржаўнага кіравання – павінны праходзіць праз шырокае грамадскае абмеркаванне. Беларусы павінны не проста ведаць, якія змены плануе ўлада, але і мець рэальную магчымасць уплываць на гэтыя рашэнні, выказваць свае меркаванні і прапановы. Менавіта такі падыход мы хочам закласці ў аснову будучых рэформаў Беларусі: празрыстасць, адкрытасць і непасрэдны ўдзел грамадзян. І ўжо сёння мы можам прымяняць гэты прынцып на практыцы. Мы адкрыта прадстаўляем канцэпцыю рэформы, тлумачым прапанаваныя змены і запрашаем кожнага беларуса далучыцца да абмеркавання. Бо будучыня беларускай эканомікі павінна вызначацца не за зачыненымі дзвярыма, а пры ўдзеле саміх беларусаў».
▪️ Глядзіце запіс пасяджэння
▪️ Канцэпцыя рэформы дзяржаўнага сектара эканомікі Беларусі
▪️ Далучайцеся да абмеркавання рэформы і пакідайце свае прапановы





