Можна распрацаваць амбіцыйныя праграмы рэформаў, падрыхтаваць новыя законы і мадэлі дзяржаўнага кіравання. Але паўстае вельмі практычнае пытанне: хто будзе ўвасабляць усё гэта ў жыццё?
Падрыхтоўка кадраў для будучых пераменаў — адна са стратэгічных задач беларускіх дэмакратычных сіл. Ужо некалькі гадоў над гэтым працуе кампанія «Кадравы Рэзерв» — самастойная, адкрытая і непартыйная ініцыятыва, якая аб’ядноўвае беларусаў розных прафесій, поглядаў і досведу.
За гэты час падыход да падрыхтоўкі кадраў стаў шырэйшым. Сёння ў цэнтры ўвагі — агенты пераменаў: людзі, здольныя не толькі ў будучыні браць на сябе адказнасць за рэформы, але і ўжо цяпер ініцыяваць змены, аб’ядноўваць аднадумцаў і ствараць новыя практыкі супрацоўніцтва.
Зараз адкрыты набор на новую адукацыйную праграму «Агенты перамен: місія выканальная».
Праграма прадугледжвае 152 гадзіны анлайн-навучання і ахоплівае:
- дзяржаўнае кіраванне, права і працу інстытутаў;
- эканоміку і грамадска-палітычныя працэсы;
- стратэгічнае мысленне і прыняцце рашэнняў;
- перамовы, камунікацыю і сумесныя дзеянні.
Навучанне — толькі частка шырокай працы Кадравага Рэзерву па фарміраванні прафесійнай супольнасці. Удзельнікі могуць атрымліваць доступ да экспертных дыскусій, дадатковых матэрыялаў, міжнароднага абмену досведам і новых адукацыйных магчымасцяў.
Далучыцца можна незалежна ад прафесіі і папярэдняга ўдзелу ў ініцыятыве. Для адкрытых анлайн-лекцый дастаткова зарэгістравацца.
Падача заявак — да 30 лістапада 2026 года.
Рэгістрацыя па спасылцы
Падрыхтоўка да пераменаў павінна апярэджваць самі перамены. Каб у патрэбны момант у Беларусі былі людзі, гатовыя пераўтвараць распрацаваныя рэформы ў канкрэтныя вынікі.
Праграма рэалізуецца пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза.





