За першыя 18 дзён пасля аднаўлення працы сайта Каардынацыйнай рады, з 16 кастрычніка па 2 лістапада 2026 года, было прадухілена 312 падазроных запытаў, у тым ліку 9 спробаў несанкцыянаванага ўваходу на сайт з дапамогай фальшывых дадзеных.
Актыўнасць была зафіксавана са 119 IP-адрасоў, геалакацыя якіх ахоплівае 29 краін. Пры гэтым частка запытаў паступала праз VPN, прамежкавыя сеткі і воблачныя серверы, таму вызначыць фактычнае месцазнаходжанне іх адпраўнікоў на падставе гэтых дадзеных немагчыма.
Усе зафіксаваныя спробы несанкцыянаванага доступу былі прадухілены. Сайт працягвае працаваць у штатным рэжыме.
Віцэ-спікер Каардынацыйнай рады Яўгеній Андрэйчык




