Па ініцыятыве фракцыі “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду» прынята заява Каардынацыйнай рады Беларусі ў сувязі са стварэннем Спецыяльнага трыбунала па злачынстве агрэсіі супраць Украіны

Яшчэ 26 студзеня 2025 г. на сваіх адкрытых слуханнях Каардынацыйная рада па ініцыятыве фракцыі “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду» заслухала тры справаздачы аб адказнасці Лукашэнкі за злачынствы, якія ён здзяйсняе з 1990-х гадоў па сённяшні час. Па выніках слуханняў Каардынацыйная рада прыняла дэкларацыю «Аб адказнасці Аляксандра Лукашэнкі за злачынствы», у якой адзначаецца, што Лукашэнка нясе прамую адказнасць за здзяйсненні злачынстваў супраць чалавечнасці, ваенных злачынстваў, злачынства агрэсіі супраць Украіны.

У развіццё дадзенай дэкларацыі Каардынацыйнай рады фракцыяй «Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду», а таксама чальцом дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі ў Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы Паўлам Латушкам былі зробленыя дзеянні па адвакатаванні ўнясення пытанняў адказнасці палітычнага і ваеннага кіраўніцтва Беларусі ў рашэнні ПАРЕ. У выніку дадзенай працы былі прынятыя дапаўненні і папраўкі ў рэзалюцыі ПАРЕ «Агрэсіўная вайна Расіі супраць Украіны: неабходнасць забеспячэння прыцягнення да адказнасці і недапушчальнасць беспакаранасці» ад 9 красавіка 2025 г., «Прававыя і праваабарончыя аспекты агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны» ад 24 чэрвеня 2025 г., якія датычацца пытанняў адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі за здзяйсненне агрэсіі і незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей.

«Прынятая сёння заява і пастанова Каардынацыйнай рады ў падтрымку стварэння Спецыяльнага трыбунала, дае магчымасць далейшага адвакатавання і прыярытызацыі працы па пытаннях адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі, як у ПАРЕ, так і ў парламентах краін-членаў Рады Еўропы, а таксама з усімі партнёрамі, хто выступае ў падтрымку міжнароднага правасуддзя за злачынствы, якія здзяйсняюць прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі.

Я ўдзячны 45 чальцам і чаліням Каардынацыйнай рады, якія падтрымалі дадзеную заяву. Шкадую, што частка праігнаравала важнае пытанне ў кірунку дасягнення справядлівасці ў інтарэсах беларусаў — ахвяраў злачынстваў рэжыму Лукашэнкі», – адзначыў лідар фракцыі ў Каардынацыйнай радзе Павел Латушка, каментуючы дадзенае рашэнне.

Вынікі галасавання:

Так: 45

Супраць: 1

Устрымацца: 7

Кворум ёсць: 53 з 76

“Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”: 27 з 28

“Беларусы”: 8 з 13

“Незалежныя Беларусы”: 3 з 8

Еўрапейскі выбар: 7 з 8

“Моладзевы наступ”: 2 з 8

Наша Справа/Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты: 1 з 6

Блок Воля: 3 з 4

Хопіць баяцца: 1 з 3

Пазафракцыйныя дэлегаты: 1 з 1

Яшчэ навіны

Падзяліцца