Каардынацыйная рада прыняла рашэнне ініцыяваць сустрэчу з Кіраўніцай Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святланай Ціханоўскай для абмеркавання стратэгічных планаў дэмакратычных сілаў на 2025–2026 гады.
Спікеру КР Арцёму Брухану даручана запрасіць Святлану Ціханоўскую, узгадніць тэрміны, фармат і тэмы сустрэчы.
Прапанову на галасаванне ўнесла фракцыя Еўрапейскі выбар.
Вынікі галасавання
За — 39
Супраць — 1
Устрымаліся — 2
Кворум есць: 42 з 74 дэлегатаў прынялі ўдзел у галасаванні.
Удзел у галасаванні фракцый
“Каманда Латушкі і Рух За Свабоду”: 21 з 28
“Беларусы”: 0 з 13
“Незалежныя Беларусы”: 3 з 8
Еўрапейскі выбар: 8 з 8
“Моладзевы наступ”: 3 з 8
Наша Справа / Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты: 2 з 6
Блок Воля: 4 з 4
Хопіць баяцца: 1 з 3
Пазафракцыйныя дэлегаты: 0 з 1





