Кейс Анжалікі Мельнікавай, падазрэньні адносна матывацыі Вольгі Карпушонак чарговы раз паказваюць мэтазгоднасьць дадзенай працэдуры.

Па апошняй інфармацыі ад спікера Каардынацыйнай рады чалец нашай фракцыі Аляксандр Клачко наступны пасля Анжалікі Мельнікавай і Вольгі Карпушонак па колькасьці спамповак працоўных дакументаў Каардынацыйнай рады. Гэтыя дакументы дасяжныя для ўсіх дэлегатаў КР і не змяшчаюць некіх сакрэтных дадзеных. (У нас ёсьць пытаньне што лічыцца “спампоўкай” і як яна можа адбывацца, але гэта асобная тэма).

Для скасоўваньня атмасферы недаверу сярод чальцоў КР, фракцыя “Воля” і КНРБ чарговы раз прапаноўвае разгледзець магчымасьць увядзеньня ў КР працэдуры паліграфічных праверак.

Пачаць гатовы з прадстаўніка нашай фракцыі і кіраўніка Камісіі КР па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы Аляксандра Клачко.

Яшчэ навіны

Падзяліцца