Каардынацыйная рада вызначыла свайго прадстаўніка ў Кантактную групу Рады Еўропы. Па выніках галасавання Арцём Брухан атрымаў 45 галасоў, Аліса Рыжычэнка — 16.
Выбары прадстаўніка адбыліся пасля слуханняў кандыдатаў, якія прайшлі 24 лістапада 2026 года ў межах чарговага пасяджэння Каардынацыйнай рады.
Асобную ўвагу падчас абмеркавання дэлегаты надалі балансу прадстаўнічых функцый, падтрымцы беларускіх добраахвотнікаў і ветэранаў, адпаведнасці ініцыятыў плану актыўнасці Рады Еўропы на 2026–2027 гады, а таксама пытанням дапамогі палітычным зняволеным.
Прадстаўніцтва ў Кантактнай групе з’яўляецца важным інструментам інстытуцыйнага ўзаемадзеяння Каардынацыйнай рады з Радай Еўропы, каардынацыі экспертнай працы і прасоўвання інтарэсаў беларусаў на еўрапейскім узроўні.
Поўны запіс слуханняў кандыдатаў даступны на афіцыйным YouTube-канале Каардынацыйнай рады
Кантакты для СМІ:
Прэс-служба Каардынацыйнай рады
secretariat@rada.vision




