Агульнае паседжанне Каардынацыйнай рады трэцяга склікання

15 ліпеня 2025 года адбылося чарговае агульнае паседжанне Каардынацыйнай рады трэцяга склікання.

1. Абмеркаванне Праекта палажэння аб арганізацыі Слуханняў Аб’яднанага пераходнага кабінету

На паседжанні была прадстаўлена ініцыятыва групы дэлегатаў — Ірыны Халопіцы, Юлі Камінскай, Юрыя Губарэвіча, Яўгена Караулава, Міхаіла Кірылюка, Арцёма Брухана, Лізаветы Пракопчык і Надзеі Крывашанавай — з прапановамі да праекта палажэння аб правядзенні слуханняў Аб’яднанага пераходнага кабінету (АПК).

Асноўная ўвага была нададзена пытанням:

– абмежавання часу і фармату выступаў прадстаўнікоў розных фракцый;

– удзелу нефракцыйных дэлегатаў;

– структуры падрыхтоўкі слуханняў і фармату заключных рэкамендацый.

Па папярэдняй інфармацыі ад спікера КР слуханні АПК плануецца правесці 7-8 жніўня, напярэдадні Канферэнцыі “Новая Беларусь”.

2. Іншыя пытанні

У раздзеле “Рознае” ўдзельнікі атрымалі прапанову далучыцца да падрыхтоўкі слуханняў, прысвечаных сітуацыі з міжнародным гуманітарным фондам. Ініцыятыва правядзення такіх слуханняў зыходзіць ад фракцыі “Моладзевы Наступ” і была падтрымана рашэннем Каардынацыйнай рады 11 ліпеня.

Таксама была агучана кандыдатура Алісы Рыжычэнка на пасаду прадстаўніцы АПК па эканоміцы і фінансах, якая была прапанавана фракцыямі “Еўрапейскі выбар” і “Каманда Латушкі і “Рух за Свабоду”. АПК даслаў спіс функцый і абавязкаў патэнцыйнай прадстаўніцы. Слуханні па яе кандыдатуры прызначаныя на 22 ліпеня і адбудуцца ў межах чарговага агульнага паседжання Каардынацыйнай рады.

Яшчэ навіны

Падзяліцца