У сувязі з публікацыямі ад імя і з вуснаў члена Каардынацыйнай Рады Вольгі Карпушонак Фракцыія заяўляе: мы цалкам падтрымліваем і давяраем дэлегату КР Паўлу Латушку, які стаў мішэнню мэтанакіраванай інфармацыйнай атакі з боку спецслужбаў рэжыму Лукашэнкі.

Аб гэтым сведчыць сінхроннасць з’яўлення матэрыялаў на асабістай старонцы Вольгі Карпушонак у Facebook з дзеяннямі ананімных асобаў, якія распаўсюджваюць пагрозы на адрас Паўла Латушкі праз электронныя каналы камунікацыі.

Звяртае на сябе ўвагу, што Вольга Карпушонак, гаворачы пра нібыта ціск з боку «калег» і СМІ (пры гэтым не падаючы фактаў), таксама накіроўвае абвінавачванні ў адрас уладаў Польшчы і Украіны. Мы не выключаем, што яна сама магла падвергнуцца ціску спецслужбаў рэжыму, якія, у адрозненне ад прававых дзяржаў, рэгулярна выкарыстоўваюць незаконныя метады ўздзеяння, у тым ліку, праз ціск на сваякоў і блізкіх. Адначасова мы адзначаем, што апошнія дні спецслужбы рэжыму Лукашэнка ажыццявілі шэраг спробаў вярбоўкі і шантажа ў дачыненні да чальцоў нашай фракцыі.

Інфармацыйна-псіхалагічная аперацыя спецслужбаў мае відавочную мэту — дыскрэдытацыю Паўла Латушкі, які займае прынцыповую пазіцыю і актыўна працуе над прыцягненнем Лукашэнкі да міжнароднай крымінальнай адказнасці, а таксама над узмацненнем санкцыйнага ціску на рэжым.

Павел Латушка — асабісты вораг Лукашэнкі. У яго адрас рэгулярна паступаюць пагрозы, у тым ліку пра фізічную расправу. На яго ўжо быў здзейснены замах, пасля чаго польская пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу, якую вядзе Агенцтва ўнутранай бяспекі ў Лодзі. Пазней адбыўся напад на Паўла Латушку ў Варшаве падчас публічнага мерапрыемства.

Улічваючы характар і час узнікнення гэтых заяў, а таксама тое, што яны суправаджаюцца інфармацыйнай кампаніяй, мы лічым гэта мэтанакіраванымі дзеяннямі, па дыскрэдытацыі не толькі Паўла Латушкі, але таксама дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў ПАРЕ.

Яшчэ навіны

Падзяліцца