Ад імя Каардынацыйнай рады віншую ўкраінскі народ з Днём незалежнасці!
Незалежнасць — гэта найвышэйшая каштоўнасць, якая даецца нялёгка, патрабуе мужнасці, самаахвярнасці і адзінства, усе тое, што дэманструе ўкраінская нацыя кожны дзень. Украіна сёння змагаецца за сваю свабоду і будучыню, і гэтая барацьба натхняе ўсіх, хто верыць у годнасць чалавека, у права народаў на свабоднае жыццё і дэмакратычны выбар.
Мы падзяляем з вамі жаданне жыць у вольнай і незалежнай краіне, дзе шануюць правы чалавека і паважаюць нацыянальную годнасць. Вашая стойкасць і непахісная вера ў перамогу з’яўляюцца прыкладам для нас.
Жадаю Украіне моцы працягваць барацьбу, справядлівага і ўстойлівага міру, а таксама бяспекі. Няхай ваша незалежнасць будзе заўсёды трывалай, а свабода — непахіснай!
Слава Укріане! Жыве Беларусь!
З павагай і салідарнасцю,
Спікер Каардынацыйнай рады
Арцем Брухан



