Гуманітарная група створана для дапамогі людзям, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю. Мы верым, што Беларусь будучыні стане краінай, дзе будзе камфортна жыць і развівацца, і кожны чалавек будзе адчуваць сябе па-сапраўднаму абароненым. Для гэтага неабходна, каб кожны член Новай Беларусі ставіў каштоўнасць чалавечага жыцця вышэй за ўсё. Мы падзяляем каштоўнасці дэмакратычнага грамадства, і таму дапамога людзям – гэта наш прыярытэт. Мы не толькі дапамагаем самі, але і звязваем з шырока вядомымі ініцыятывамі, а таксама расказваем аб ініцыятывах, якія не маюць шырокага асвятлення, але з’яўляюцца адраснымі. Звяжыцеся з намі, калі Вам неабходная дапамога.
Гуманітарная







